Бегла на электрычку. Пад Асіповічамі загінула 20-гадовая дзяўчына

Трагічнае здарэнне адбылося сёння а 7-й раніцы на станцыі Верайцы.

12.11.2022 / 10:59

Там таварняк збіў 20-гадовую прадавачку, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона».

Відавочцы кажуць, што яна бегла на электрычку і не звярнула ўвагу на набліжэнне грузавога цягніка.

Нягледзячы на экстраннае тармажэнне, пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Медыкі канстатавалі смерць дзяўчыны.

Цяпер на месцы працуе следча-аператыўная група.

Nashaniva.com