Мінабароны Расіі назвала адыход з Херсона «манеўрам у адпаведнасці з планам»

Мінабароны Расіі паведаміла аб адводзе войскаў з Херсона на левы бераг Дняпра 9 лістапада. Рашэнне там абгрунтавалі небяспекай акружэння групоўкі і пастаяннымі абстрэламі з боку УСУ. «Манеўр» ідзе па плане, падкрэслілі ў ведамстве.

10.11.2022 / 14:30

Манеўр падраздзяленняў расійскай групоўкі войск на падрыхтаваныя пазіцыі на левым беразе ракі Днепр ідзе ў адпаведнасці з зацверджаным планам, паведамілі ў Мінабароны.

«На Мікалаева-Крыварожскім кірунку ажыццяўляецца манеўр падраздзяленняў расійскай групоўкі войскаў на падрыхтаваныя пазіцыі на левым беразе ракі Днепр у строгай адпаведнасці з зацверджаным планам», — сказана ў паведамленні.

Таксама ў Мінабароны паведамілі пра ўдары па двух пунктах кіравання (УСУ ў раёне Мікалаева і Херсонскай вобласці), а таксама па палівасховішчы ў Днепрапятроўскай вобласці і складзе зброі ў Мікалаеўскай вобласці.

Nashaniva.com