Cіноптыкі расказалі, калі ў Беларусі пойдзе снег
Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, з сярэдзіны наступнага тыдня чакаецца марознае надвор'е, а на выхадных — снег.
10.11.2022 / 13:10
Ілюстрацыйнае фота
Тэмпература паветра ўначы пачне зніжацца ўжо з аўторка, 15 лістапада. І да выхадных чакаецца ўжо да -6°С.
У суботу ўдзень прагназуецца да -4°С.
Аднак варта таксама памятаць, што найбольш дакладнымі з'яўляюцца кароткатэрміновыя прагнозы на тры дні. А ў наступныя дні будзе да +11°С.