«Ён адправіўся да мамы, па якой сумаваў восем гадоў». Памёр бацька прэзідэнта Літвы

Памёр бацька прэзідэнта Літвы Антанас Наўседа. Пра гэта Гітанас Наўседа напісаў у сваім фэйсбуку.

06.11.2022 / 12:47

Фота: фэйсбук Гітанаса Наўседы

«Сёння ў 1.10 мой дарагі тата пакінуў гэты свет ва ўзросце 93 гадоў. Ён сышоў гэтак жа, як і жыў — годна, мірна і аптымістычна. Ён адправіўся да чалавека ўсяго свайго жыцця — мамы, якую вельмі любіў і па якой сумаваў восем гадоў», — напісаў Г. Наўседа.

Прэзідэнт таксама ўспомніў гісторыю жыцця свайго бацькі і пакуты, якія яму давялося перажыць у нямецкім канцлагеры.

Nashaniva.com