Яшчэ 7 чалавек дадалі ў «тэрарыстычны спіс»

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек. Цяпер у ім 941 чалавек, з іх 196 — беларусы, паведамляе «Вясна».

04.11.2022 / 17:41

Сярод новых «тэрарыстаў» — Трызно Уладзіслаў (арт. 130 КК (Распальванне варожасці)), палітзняволены былы следчы Станіслаў Пугачоў, а таксама меркаваныя, па версіі ўладаў, адміністратары «Чорнай кнігі Беларусі» Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Вольга Высоцкая, Валерыя Занімонская.

Гэтых людзей абвінавачваюць у распальванні варожасці (арт. 130 КК) і закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК).

Nashaniva.com