У Наваполацку адкрылі мост цераз Дзвіну, які рамантаваўся з мінулага года

4 лістапада адкрылі рух па абноўленым мосце цераз Дзвіну, які злучае дзве часткі Наваполацка. У цырымоніі прынялі ўдзел высокія чыноўнікі на чале са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

04.11.2022 / 17:02

Гэты мост цераз Дзвіну быў пабудаваны ў 1962 годзе, неўзабаве пасля заснавання самога горада.

У 1999-м правялі рэканструкцыю моста, а пасля дыягностыкі ў 2018-м прынялі дадатковыя меры бяспекі, а таксама ўсталявалі страховочную апору.

Тым не менш патрабавалася больш грунтоўнае абнаўленне моста, яго мадэрнізацыя. У чэрвені 2021-га яго закрылі на рэканструкцыю, а перапраўляліся цераз раку праз пабудаваны побач часовы пантонны мост. 

Як адзначыў падчас адкрыцця моста Уладзімір Андрэйчанка, будаўнічыя работы скончылі раней тэрміну, каб паспець здаць аб'ект да гадавіны кастрычніцкага перавароту 1917 года.

Nashaniva.com