Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў кастрычніку крыху выраслі

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі за кастрычнік выраслі на 86,5 мільёна даляраў. Іх памер на 1 лістапада склаў амаль 7,59 мільярда даляраў, паведамляе Нацбанк.

04.11.2022 / 09:54

Ужо некалькі месяцаў Нацбанк не дзеліцца падрабязна, якія менавіта фактары паўплывалі на змяненне ЗВР.

Разам з тым з пачатку года ЗВР скараціліся на 835,2 млн даляраў.

Па выніках года яны павінны скласці не менш за 7 млрд даляраў.

Nashaniva.com