У Беларусі крыху знізіліся экспартныя пошліны на нафту

У Беларусі знізіліся экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Інфармацыя апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

02.11.2022 / 10:18

Адпаведная пастанова Саўміна №738 была падпісаная 31 кастрычніка 2022 года.

Так, з 1 лістапада стаўкі экспартных пошлін на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты будуць $42,7 за 1 тону (раней — $44,4).

Што тычыцца прамагоннага бензіну, то з 1 лістапада стаўка роўная 23,4 даляра за тону (раней — 24,4 даляра).

Акрамя таго, на дызельнае паліва, таварныя бензіны, лёгкія, сярэднія дыстыляты, талуол, бензол, ксілолы трэба будзе заплаціць 12,8 даляраў за тону (раней 13,3 даляра).

Nashaniva.com