Міністэрствы абароны Беларусі і Расіі правядуць сумесную калегію

Міністэрствы абароны РФ і Беларусі правядуць сумесную калегію 2 лістапада па відэаканферэнцсувязі. Будуць абмяркоўваць мерапрыемствы «па гарантаванні вайсковай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2022-2024 гады».

02.11.2022 / 09:08

«Сёння ў Нацыянальным цэнтры кіравання абаронай Расійскай Федэрацыі пад кіраўніцтвам Міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерала арміі Сяргея Шайгу адбудзецца паседжанне сумеснай калегіі ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі. (…) На ім плануецца абмеркаваць пытанні аб ходзе рэалізацыі плана сумесных мерапрыемстваў Міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па гарантаванні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2022-2024 гады», — паведаміла Мінабароны РФ.

У ваенным ведамстве таксама дадалі, што адной з найважнейшых тэм абмеркавання стане ўзаемадзеянне органаў ваеннага кіравання Узброеных сіл Беларусі і Расіі па супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі.

Акрамя таго, у рамках паседжання будуць вызначаны прыярытэты сумеснай дзейнасці на 2023 год.

У паседжанні сумеснай калегіі прымуць удзел кіруючы склад УС Расіі і Беларусі, а таксама іншыя службовыя асобы Мінабароны Расіі, органаў дзяржаўнай улады і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Nashaniva.com