Ва Украіне загінуў сын марака з падводнай лодкі «Курск»

Навіна аб гібелі Даніса Ішмуратава ва Украіне з'явілася ў тэматычнай групе «Штурм глыбіні. Падводныя лодкі» ў «УКантакце». Абставіны яго смерці невядомыя.

29.10.2022 / 08:36

Яго бацька, мічман Фаніс Ішмуратаў, загінуў у 26 гадоў падчас катастрофы «Курска». Сына пахаваюць побач з ім.

Дзяніс распавядаў у інтэрв'ю, што плануе атрымаць званне афіцэра. Маці падтрымала рашэнне сына, сказаўшы, што той «працягне службу бацькі»

Nashaniva.com