Затрыманы доктар-кардыёлаг Антон Навумаў

У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з затрыманнем у Гродне Антона Навумава. Хлопец жыве ў Мінску і працуе ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры кардыялогіі, паведамляе «Вясна».

27.10.2022 / 15:27

На відэа сілавікоў Антон кажа, што затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбываліся ў верасні 2020 года ў Гродне.

На мінулым тыдні ў Гродне быў затрыманы супрацоўнік «хуткай» Артур Хлус.

Nashaniva.com