МАРГ: Крамы маюць права ладзіць акцыі і распродажы

Крама мае права ладзіць акцыі і распродажы. Пра гэта заявіў журналістам першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец, піша БелТА.

27.10.2022 / 13:10

«Сістэма акцый і распродажаў не рэгулюецца пастановай урада №713 «Аб сістэме рэгулявання цэн». Ніякіх выключэнняў не прадугледжана. Суб'екты гандлю будуць працаваць у рамках тых надбавак, якія пазначаныя ў пастанове. У выпадку, калі ў іх будзе магчымасць для акцый і распродажаў сумесна з вытворцам, то яны маюць права іх праводзіць», — сказаў Іван Вежнавец.

Як паведамлялася, Лукашэнка па выніках нарады аб цэнавай сітуацыі ў краіне падпісаў дырэктыву №10 «Аб недапушчальнасці росту цэнаў». Затым урад пастановай №713 увёў рэгуляванне цэн на тавары спажывецкага кошыка. Учора гэты дакумент быў скарэкціраваны з улікам практыкі прымянення і паступіўшых зваротаў.

Nashaniva.com