У Вільні ў легендарным Зарэччы пройдзе светлавы фестываль гарбуза

Сёння ва Ужупісе пачынаецца светлавы фестываль гарбуза «HELLOMoliūgai 22».

27.10.2022 / 09:35

Арганізатары просяць прынесці гарбуз вечарам 29 кастрычніка, паставіць яго, запаліць свечку, запрасіць сяброў зайсці і палюбавацца асветленай сцежкай «HELLOMoliūgai».

Шлях пачнецца з Зарэчнай вуліцы (Užupio g.) да моста Fluxus tilto.

Светлавая сцежка з гарбузоў будзе існаваць чатыры дні — з 29 кастрычніка да 2 лістапада.

Nashaniva.com