Аўсянка можа быць асабліва карыснай вось з якімі дадаткамі

Аўсяная каша — адзін з самых здаровых сняданкаў, якія толькі можна прыдумаць. У ёй шмат клятчаткі, у тым ліку бета-глюкану — віду клятчаткі, што дапамагае даўжэй заставацца сытым і рэгуляваць халестэрын і цукар у крыві. Але ж тое, наколькі карысная аўсянка, шмат у чым залежыць ад яе гатавання.

07.11.2022 / 10:24

Фота: pixabay.com

Першая распаўсюджаная памылка — тое, што часам мы дадаём у аўсянку шмат цукру. Зразумела, што гэтая каша сама па сабе не надта смачная, таму жаданне нешта да яе дадаць цалкам натуральнае. Але адна рэч, калі вы ясце аўсянку з садавіной ці іншымі прыроднымі крыніцамі цукру, і зусім іншая — класці ў кашу зашмат чыстага цукру.

Замест розных відаў цукру, вяршкоў ды сіропаў лепей засмачце кашу свежай ці марожанай садавіной або мёдам.

Калі гатуеце аўсянку, таксама важна падумаць пра тое, ці будзеце вы ўжываць малако і, калі так, якім яно будзе. Свежае малако лепшае за згушчанае.

Цудоўны выбар — дадаць да кашы трошкі ягад, арэхаў, мёду і насення льну. Усё гэта павысіць карысць аўсянкі, а дадаткі можна ад разу да разу змяняць.

14 найлепшых і найгоршых прадуктаў для вашай печані

Крупы кіноа: чым яны карысныя і як іх гатаваць

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Nashaniva.com