Прэзідэнт Германіі паабяцаў Зяленскаму перадаць Украіне яшчэ больш сучаснай зброі

Пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў на брыфінгу, што Украіне немцы перададуць яшчэ дзве ўстаноўкі MARS, чатыры PzH2000 і новыя сістэмы СПА.

25.10.2022 / 22:44

Франк-Вальтэр Штайнмаер падчас візіту ва Украіну

Падчас сённяшняга загадзя не анансаванага візіту ва Украіну прэзідэнту Германіі давялося, калі ён быў на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці, спускацца нават у бамбасховішча з-за паветранай трывогі. У сховішчы Штайнмаер правёў паўтары гадзіны, і за гэты час сярод іншага змог пагаварыць з мясцовымі жыхарамі.

Штайнмаер у бамбасховішчы

Nashaniva.com