Сярэдні заробак у верасні знізіўся на 28 рублёў

Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў верасні склаў 1637 рублёў.

25.10.2022 / 08:08

«Чыстымі» гэтае складае 1407,8 рубля.

Больш за ўсіх атрымліваюць мінчукі, сярэдні даход якіх у верасні да выліку падаткаў складае 2228,2 рубля (у жніўні было на 12,5 рубля менш), самы нізкі сярэдні заробак па-ранейшаму ў Магілёўскай вобласці — 1346,6 рубля (за месяц ён стаў ніжэйшы на 27,5 рубля).

Nashaniva.com