Лыжнікаў з Беларусі не будуць пускаць на міжнародныя спаборніцтвы

Рада Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) 22 кастрычніка прыняла рашэнне падоўжыць забарону на ўдзел камандаў і спартсменаў з Беларусі і Расіі ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай федэрацыі. FIS спасылаецца на рэкамендацыі МАК і пытанні бяспекі ўсіх удзельнікаў.

23.10.2022 / 09:10

Раней Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту ў сакавіку 2022 года адхіліла расійскіх і беларускіх спартоўцаў да заканчэння сезона 2021/22 па прычыне нападу Расіі на Украіну і саўдзел Беларусі ў агрэсіі.

Nashaniva.com