У машыне расійскіх прапагандыстаў у Херсоне ўкраінскія журналісты заўважылі сваю скрадзеную маёмасць

Супрацоўнік украінскай тэлерадыёкампаніі «Суспільне Херсон» Рустам Аўдзееў на кадрах з абстрэлянай УСУ расійскай пераправы праз Дняпро, у якой загінулі расійскія прапагандысты, пазнаў свае рэчы і машыну рэдакцыі. 

21.10.2022 / 19:05

«Газель», у якой знаходзілася здымачная група расійскіх прапагандыстаў. Фота: t.me/k_gubareva

«Маскоўскія прапагандоны — таксама марадзёры. Гэта не залежыць ад узроўню даходаў — гэта стан душы. «Загадкавай рускай душы», — пішуць у твітары.

Сярод іншых падчас абстрэлу пераправы загінуў вядомы расійскі прапагандыст Алег Клокаў.

Nashaniva.com