Хрэнін заявіў, што напружанасць з Захадам перарасла ў гарачую фазу

Аб гэтым міністр абароны Беларусі заявіў падчас сустрэчы з калектывам «Гродна Азоту» і ідэолагамі, паведамляе БелТА.

20.10.2022 / 15:12

Фота: БелТА

Віктар Хрэнін заявіў, што «пад выглядам барацьбы з міграцыйным крызісам ля самай мяжы з Рэспублікай Беларусь былі сканцэнтраваныя сродкі трох з чатырох буйных польскіх злучэнняў. Адначасова пад выглядам вучэнняў, дзе Беларусь была пазначаная як праціўнік, было нарошчванне войскаў на ўкраінска-беларускай мяжы. Практычна Захад адкрыта дэманстраваў гатоўнасць распачаць агрэсію супраць Беларусі».

Віктар Хрэнін адзначыў, што заканамерна, што напружанасць перайшла ў гарачую фазу.