Перадалі ў суд справу супраць меркаваных адміністратараў «Чорнай кнігі Беларусі»

Як паведаміла Генеральная пракуратура, накіраваная ў суд крымінальная справа па абвінавачанні Яніны Сазановіч, Дзмітрыя Навошы, Данііла Багдановіча, Вольгі Высоцкай, Валерыі Занімонскай — меркаваных адміністратараў «Чорнай кнігі Беларусі».

18.10.2022 / 16:55

Усіх гэтых людзей абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, а таксама незаконных дзеяннях у адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестак.

Nashaniva.com