Украінцы абмянялі яшчэ 20 сваіх ваеннапалонных

Пра тое, што ўдалося вызваліць з палону яшчэ 20 ваеннапалонных, паведаміла Міністэрства абароны Украіны.

13.10.2022 / 16:55

Фота: Міністэрства абароны Украіны

З вызваленых 14 чалавек — са складу УСУ, 4 — з тэрытарыяльнай абароны, 1 — з ВМС, 1 — з Нацыянальнай гвардыі. У асноўным гэта салдаты і сяржанты, афіцэр толькі адзін. Узрост вызваленых — ад 19 да 49 гадоў.

Украінцы перадалі расіянам таксама 20 іх ваеннапалонных.

Nashaniva.com