15 еўрапейскіх краін дамовіліся стварыць адзіную сістэму СПА

Міністры абароны 14 краін — членаў НАТА, а таксама Фінляндыі сустрэліся ў Бруселі 13 кастрычніка, каб падпісаць пратакол аб намерах, які прадугледжвае стварэнне агульнаеўрапейскай сістэмы СПА. Пра гэта паведамляе прэс-служба НАТА.

13.10.2022 / 13:42

Фота прэс-служба НАТА

Мэтай праекта European Sky Shield Initiative, якім кіруе Германія, з'яўляецца сумесная закупка ўзбраенняў і стварэнне еўрапейскай сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, якая ўмацуе існуючую сістэму супрацьракетнай абароны НАТА.

У ліку 14 краін Альянсу, якія падпісалі пратакол: Балгарыя, Бельгія, Венгрыя, Вялікабрытанія, Германія, Эстонія, Латвія, Літва, Нідэрланды, Румынія, Славакія, Славенія, Нарвегія і Чэхія.

У рамках ініцыяванага Германіяй праекта плануецца аб'яднаць розныя сістэмы СПА, прызначаныя для знішчэння балістычных, крылатых ракет і баявых беспілотнікаў. 

Nashaniva.com