Лукашэнка ў Астане сустрэўся з Эрдаганам

Сустрэча працягвалася гадзіну.

13.10.2022 / 12:01

Каля гадзіны доўжылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам ў Астане на палях саміту Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі.

На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнікі МЗС і іншыя афіцыйныя асобы з абодвух бакоў.

Кіраўнікі краін не сталі рабіць пратакольных заяў для прэсы, а адразу пачалі перамовы.

Nashaniva.com