ISW: Вайскоўцы з Ірана проста на акупаваных тэрыторыях Украіны навучаюць расійскія войскі кіраваць беспілотнікамі

Расійскія войскі, верагодна, перакінулі на акупаваныя тэрыторыі Украіны іранскіх вайскоўцаў, звязаных з Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі, для навучання карыстанню беспілотнікамі «Шахед-136», паведамляе ў чарговай зводцы Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW).

13.10.2022 / 09:58

Па даных украінскага Цэнтра нацыянальнага супраціву, на які спасылаюцца эксперты, расійскія войскі прывезлі іранскіх інструктараў (іх дакладная колькасць невядомая) у Крым і Херсонскую вобласць.

Цэнтр заявіў, што іранскія інструктары непасрэдна кантралююць запуск беспілотнікаў па грамадзянскіх аб'ектах ва Украіне, у тым ліку ў Мікалаеўскай і Адэскай абласцях.

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі, верагодна, з'яўляецца асноўным аператарам іранскіх беспілотнікаў, адзначае ISW.

Nashaniva.com