Затрымалі фаната мінскага «Дынама» Аляксандра Сямашку

На відэа, знятым ГУБАЗіКам, 36-гадовы Аляксандр Сямашка «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і ў тым, што «прытрымліваўся правых поглядаў», піша «Вясна».

12.10.2022 / 16:44

За апошні час гэта сёмы футбольны фанат, пра затрыманне якога вядома праваабаронцам. Раней сілавікі затрымалі чатырох фанатаў мінскага «Дынама», а таксама па аднаму заўзятару магілёўскага «Дняпра» і «Слоніма».

Nashaniva.com