Расчлянёная курыца прывяла да крымінальнай справы

Баранавіцкая пракуратура распачала крымінальную справу па факце беспадстаўнага павышэння цаны на птушкафабрыцы «Дружба».

12.10.2022 / 11:31

Службовыя асобы, «пэўна, ведаючы пра забарону штомесячнага павышэння звыш 1,2% цаны на сацыяльна значны тавар», далі ўказанне супрацоўнікам разразаць куранят-бройлераў на дзве часткі для рэалізацыі па завышанай цане.

Крымінальная справа заведзеная па артыкуле «Перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці». Санкцыя па ім — ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Баранавіцкая міжраённая пракуратура распачала крымінальную справу па факце неабгрунтаванага павышэння цаны на ААТ «Птушкафабрыка «Дружба».

Дырэктара гэтага прадпрыемства, сенатара Васілія Маркевіча затрымалі яшчэ ў жніўні. Як сцвярджае следства, за хабар.

Чытайце таксама:

Што за расчлянёная курыца падсадзіла Лукашэнку на каня?

Nashaniva.com