Па факце «завышэння цэнаў» распачалі ўжо 10 крымінальных спраў

Гэта вынікае са справаздачы Камітэта дзяржаўнага кантролю. 

10.10.2022 / 17:57

Паводле ведамства, за выхадныя толькі ў Мінскай вобласці было праверана больш за 400 гандлёвых аб'ектаў.

Дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Ігар Маршалаў прывёў прыклад адной са спраў. Паводле яго, Барысаўскаму мясакамбінату былі нанесеныя страты з-за завышэння коштаў на рэкламу.

Нейкі магілёвец размясціў у радыёэфіры рэкламу аб прадукцыі мясакамбіната. Пры гэтым ён атрымаў за паслугу «грашовыя сродкі, якія ў 10 разоў перавышаюць фактычна панесеныя выдаткі пры аказанні паслуг па размяшчэнні рэкламы», паведаміў Маршалаў. Гэты магілёвец затрыманы, супраць яго распачатая крымінальная справа.

Nashaniva.com