ISW: У Расіі растуць сумневы ў здольнасці Пуціна дасягнуць мэтаў вайны ва Украіне

Падрыў Крымскага моста ў спалучэнні з нядаўнімі няўдачамі расійскіх вайскоўцаў і «частковай мабілізацыяй» справакавалі прамую крытыку Уладзіміра Пуціна з боку прадстаўнікоў нацыяналістычнай супольнасці, настроеных на працяг вайны, пішуць у чарговай зводцы эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

10.10.2022 / 08:43

Гэтая крытыка, якую можна лічыць беспрэцэдэнтнай, адзначаюць аналітыкі, сведчыць пра рост сумневаў у здольнасці расійскага прэзідэнта дасягнуць заяўленай мэты, «дэнацыфікацыі» Украіны, і можа знізіць прывабнасць Пуціна для яго асноўнага электарату.

Заяўленыя Пуціным мэты ўварвання, якое ён пачаў 24 лютага, знайшлі глыбокі водгук у нацыяналістычнай супольнасці, якая прытрымліваецца ідэалогіі гістарычнай і культурнай перавагі Расіі і яе права на кантроль над тэрыторыямі былога Савецкага Саюза і Расійскай імперыі.

Аднак апошнія ваенныя няўдачы прымусілі некаторых ваенных блогераў і экспертаў сумнявацца ў прыхільнасці Пуціна да гэтай ідэалогіі, а некаторыя з іх нават абвінавацілі яго ў няздольнасці адстойваць гэтую ідэалогію яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання ў лютым, адзначаюць аналітыкі ISW.

Nashaniva.com