Беларускія мастакі бяруць удзел у кірмашы ArtVilnius’22

У Вільні праходзіць мастацкі кірмаш ArtVilnius’22, і у ім бярэ ўдзел мінская «Галерэя DK» — яе стэнд 3.38.

08.10.2022 / 10:14

Да таго ж, падчас кірмаша ладзіцца процьма цікавых імпрэз з удзелам літоўскіх, эстонскіх, украінскіх мастакоў.

Апоўдні ў нядзелю, 9 кастрычніка, беларуская мастачка і пісьменніца Воля Сасноўская возьме ўдзел у дыскусіі «What (Else) Can Be Done? Размова пра мастацтва, экалогію, дэзінфармацыю і іншае ў кантэксце расійскай вайны ва Украіне».

Дыскусія адбудзецца ў зале 5, на стэндзе 5.08. 

Праграма кірмаша даступная па спасылцы.

Поўны квіток на адзін дзень — 15 еўра, льготны — 8 еўра; на два дні — 22 еўра. 

Дата: з 7 па 9 кастрычніка

Cубота — з 11.30 да 20.00, нядзеля — з 11.30 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Litexpo, Laisvės pr. 5, Вільня

Nashaniva.com