Затрымалі журналістаў Аляксандра Лычаўку і Сняжану Інанец

Сёння сілавікі затрымалі журналіста Аляксандра Лычаўку і яго жонку, таксама журналістку Сняжану Інанец, піша «Медыязона» са спасылкай на сябра сям'і.

06.10.2022 / 17:53

З раніцы абодва журналісты перасталі выходзіць на сувязь, але падрабязнасці затрымання суразмоўца «Медыязоны» не ўдакладняе. Дзе цяпер знаходзяцца муж і жонка, невядома.

Аляксандр Лычаўка — мінскі журналіст і краязнаўца, Сняжана Інанец піша для партала Onliner.

Nashaniva.com