Стала вядомае імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры

Нобелеўская прэмія па літаратуры 2022 года прысуджаная французскай пісьменніцы Ані Эрно.

06.10.2022 / 14:16

Эрно ўзнагароджаная «за адвагу і клінічную дакладнасць, з якой яна выкрывае вытокі адчужанасці і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці».

«У сваіх тэкстах Эрно паслядоўна і з розных бакоў даследуе жыццё, якое адзначанае моцнымі адрозненнямі ў дачыненні да полу, мовы і класу. Яе шлях да пісьменніцтва быў доўгім і цяжкім», — гаворыцца на сайце Нобелеўскай прэміі.

7 кастрычніка назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.

Nashaniva.com