У Глыбокім затрыманы актывіст Вадзім Хлус

А сёмай раніцы 5 кастрычніка да яго прыехалі сілавікі, дома быў праведзены ператрус, паведаміў у фэсбуку Кастусь Шыталь.

06.10.2022 / 10:31

Вадзім Хлус шмат год быў апазіцыйным актывістам, назіральнікам на выбарах. У 2020 годзе двойчы сядзеў на сутках. У 2022-м да яго неаднаразова прыходзілі з міліцыі і пракуратуры, пісьмова папярэджвалі пра адказнасць за апазіцыйную актыўнасць.

Таксама вядома пра візіт сілавікоў да яшчэ аднаго глыбачаніна, які раней прыцягваўся за палітыку — але яго не затрымлівалі.

Nashaniva.com