Гайдай: Цяпер ужо афіцыйна — вызваленне Луганскай вобласці пачалося

Кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай пацвердзіў пераход да актыўнай дэакупацыі Узброенымі сіламі Украіны населеных пунктаў Луганшчыны.

05.10.2022 / 15:26

«Ну што ж, цяпер ужо афіцыйна — дэакупацыя Луганскай вобласці пачалася. Некалькі населеных пунктаў ужо вызваленыя ад расійскай арміі і там ужо Узброеныя сілы Украіны паднімаюць украінскі сцяг», — сказаў ён.

Гайдай не ўдакладніў, якія менавіта населеныя пункты дэакупавалі ўкраінскія абаронцы.

Пазней былі апублікаваныя фота ўкраінскіх вайскоўцаў у Грэкаўцы Луганскай вобласці. Афіцыйных пацвярджэнняў Генштаба Украіны пакуль не было.

На пачатку кастрычніка ўкраінскія войскі вызвалілі сяло Торскае каля Лімана.

Nashaniva.com