Памёр беларускі паралімпіец Аляксандр Трыпуць. Яму было ўсяго 40 гадоў

Спартсмен памёр у Гродне. Пра яго смерць напісаў «Прессбол». Прычына смерці не паведамляецца.

04.10.2022 / 15:01

Фота: Белта

Трыпуць — лёгкаатлет, майстар спорту міжнароднага класу. У 2016-м па версіі спартыўнай газеты «Прессбол» прызнаваўся чалавекам года. Пасля траўмы пазваночніка ён перасоўваўся на вазку.

У 2000-м на летніх Паралімпійскіх гульнях у Сіднэі Аляксандр Трыпуць заваяваў срэбра (кіданне кап'я), у 2004-м у Афінах — золата (кіданне кап'я) і срэбра (сямібор'е), у 2016-м у Рыа-дэ-Жанейра — бронза (кіданне кап'я).

Nashaniva.com