Мабілізоўваць у расійскае войска могуць нават манахаў

Манахаў могуць прызываць у рамках частковай мабілізацыі, калі ў іх ёсць вайсковы білет, паведамілі выданню РБК на гарачай лініі расійскія вайсковыя ўлады.

02.10.2022 / 18:09

Фота ілюстрацыйнае

«Мабілізацыі падлягаюць усе грамадзяне Расіі, якія знаходзяцца ў запасе Узброеных сілах. Калі ў манаха ёсць вайсковы білет на руках, значыць, ён знаходзіцца ў запасе. Нават калі ён ніколі не служыў, але мае на руках вайсковы білет, ён можа прызывацца на частковую мабілізацыю. Ён такі ж грамадзянін Расіі, як і ўсе», — растлумачылі на гарачай лініі.

Раней намеснік кіраўніка Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ, адказваючы на пытанне аб магчымай мабілізацыі святароў, сказаў, што яны могуць удзельнічаць у вайне ва Украіне толькі ў якасці духоўнікаў.

Nashaniva.com