Сотні мігрантаў працягваюць штурмаваць граніцы ЕС з Беларусі

За апошнія суткі пагранічнікі Польшчы, Літвы і Латвіі развярнулі больш за 250 мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Еўрасаюз.

02.10.2022 / 09:48

Пагранічная ахова Польшчы паведаміла пра 120 мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу. Сярод іх — грамадзяне Лівана, Гамбіі.

Затрымалі дваіх грамадзян Расіі і аднаго грамадзяніна Украіны за спробы адвезці ўглыб краіны мігрантаў, якія перасеклі мяжу.

Літоўскія пагранічнікі выявілі 107 спробаў парушэння граніцы. З пачатку года зарэгістравана 8106 парушальнікаў.

Пагранічнікі Латвіі развярнулі 25 чалавек.

Nashaniva.com