Польшча скончыла будаваць плот на мяжы з Беларуссю

Польшча завяршыла будаўніцтва плоту на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў сябе ў Twitter расказаў прэс-сакратар міністра-каардынатара сакрэтных службаў Польшчы Станіслаў Жарын.

01.10.2022 / 15:44

«Трапіць у Польшчу нелегальным шляхам цяпер немагчыма. Польска-беларуская мяжа цяпер найлепш абароненая ў Еўропе», — запэўніў Жарын.

Плот на мяжы з Польшчай вышынёй 5,5 метра расцягнуўся на 180 кіламетраў. Раней Літва пабудавала плот з калючага дроту і металічнай агароджы даўжынёй 500 кіламетраў на мяжы з Беларуссю.

Nashaniva.com