Сілавікі пахваліліся, што затрымалі ўладальніка мінскага бара «Білі Бонс»

Адпаведнае паведамленне з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале.

29.09.2022 / 10:32

Па якім артыкуле затрыманы ўладальнік бара, не ўдакладняецца.

На відэа затрыманы кажа, што са жніўня 2020 года быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і рабіў рэпосты з іх.

«Таксама на момант 20 года ў маім бары збіраліся апазіцыйна настроеныя грамадзяне», — кажа затрыманы.

Nashaniva.com