Некаторым беларусам адмаўляюць у прыёме заяў на гуманітарную візу ў Польшчы

Беларусы, якія жывуць у Польшчы, паведамляюць, што ім адмаўляюць у прыёме заяў на гуманітарную візу на тэрыторыі гэтай краіны. Супрацоўнікі візавага цэнтра абгрунтоўваюць гэта тым, што нібыта такія візы могуць атрымаць толькі тыя грамадзяне Беларусі, якія заехалі ў Польшчу з тэрыторыі Украіны пасля пачатку вайны, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

26.09.2022 / 18:57

Цэнтр лічыць такія адмовы неправамернымі і працуе над рашэннем праблемы. Ён мае намер звярнуцца ў МЗС Польшчы і іншыя кампетэнтныя органы, атрымаць юрыдычную інтэрпрэтацыю закона і накіраваць яе ў візавыя цэнтры.

Цэнтр просіць таксама пакуль што не звяртацца з гэтымі пытаннямі на ягоную інфалінію, каб не перагружаць яе. Як толькі ён будзе мець новую інфармацыю, то адразу абяцае падзяліцца ёй у сацыяльных сетках.

Раней у Польшчы было прынята распараджэнне аб выдачы нацыянальных віз іншаземцам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы. 

Nashaniva.com