У Гомелі пенсіянерка вырашыла патруціць тараканаў дымавой шашкай. Што з гэтага выйшла

Мясцовыя жыхары ўбачылі, як з акна шматкватэрнага дома на другім паверсе ідзе дым. Яны выклікалі ратавальнікаў.

26.09.2022 / 12:38

Фота МНС

Калі ратавальнікі праніклі праз акно ў кватэру, то ўбачылі, што дым ідзе не ад полымя, а ад дымавой шашкі.

Неўзабаве на месца здарэння прыйшла пажылая гаспадыня кватэры. Пенсіянерка растлумачыла, што вырашыла патруціць тараканаў у кватэры з дапамогай дымавой шашкі, а сама на гэты час сышла.

Nashaniva.com