Кіеў атрымаў ад ЗША комплексы NASAMS
Украіна атрымала ад ЗША зенітныя ракетныя комплексы NASAMS. Пра гэта ў інтэрвʼю CBS паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
25.09.2022 / 20:53
Фота: Øvelse Seapie
«Я хачу падзякаваць прэзідэнту Байдэну за пазітыўнае рашэнне, якое ўжо прынятае, і Кангрэсу ЗША — мы атрымалі NASAMS. Гэта сістэмы супрацьпаветранай абароны. Але паверце мне, гэтага нават блізка не дастаткова, каб прыкрыць грамадзянскую інфраструктуру, школы, бальніцы, універсітэты, дамы ўкраінцаў», — адзначыў ён.
Аб пастаўцы Украіне двух зенітных ракетных сістэм NASAMS у ЗША абʼявілі ў чэрвені. Падрабязней пра комплекс чытайце тут.