Мінздароўя дазволіла школьнікам і студэнтам хварэць без даведкі, не хадзіць на заняткі да 5 дзён

Гэта тлумачыцца высокім пад'ёмам сезонных захворванняў.

21.09.2022 / 13:11

«На перыяд высокага ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі, у выпадку адсутнасці навучэнцаў на занятках (у дашкольных установах, школах, гімназіях, каледжах, універсітэтах і г.д.) на працягу 5 дзён у сувязі з узнікненнем у іх вострых рэспіраторных вірусных захворванняў, прадастаўленне даведкі аб часовай непрацаздольнасці не патрабуецца», — гаворыцца ў рэкамендацыі Мінздароўя.

У мінулым годзе Мінздароўя выступала з такой жа ініцыятывай.

Nashaniva.com