Падамавы абыход з патрулём. Як будзе арганізаваны «рэферэндум» у Запарожскай вобласці

На акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці падчас «рэферэндуму» будзе зроблены паадрасны абыход грамадзян з брыгад у складзе з «чальцоў ЦВК» і супрацоўнікаў паліцыі, якія будуць прапаноўваць жыхарам прагаласаваць.

20.09.2022 / 18:40

Пра гэта паведаміў кіраўнік акупацыйнай улады рэгіёна Яўген Баліцкі ў эфіры тэлеканала «Расія-24».

Ён тлумачыць такія меры «меркаваннямі бяспекі».

«Галасаванне будзе праходзіць з пятніцы [23 верасня], будзе рабіцца разнос па людзях, якія жывуць на тэрыторыі Запарожскай вобласці, вызваленай ад нацызму, па адрасах. <…> Да многіх будзе прыходзіць наша брыгада людзей, якая будзе складацца з чальцоу камісіі, вядома, у суправаджэнні паліцэйскіх, каб не было інцыдэнтаў, і людзям будзе прапаноўвацца паадрасна прагаласаваць. Такім чынам мы абараняем жыхароў ад натоўпах у месцах, па якіх нацысты могуць нанесці ракетны ўдар або закласці выбуховыя прылады».

Тыя, хто «чамусьці» не зможа прагаласаваць дома, зможа прагаласаваць на ўчастках.

Nashaniva.com