Алу Пугачову правераць наконт дыскрэдытацыі арміі

Алу Пугачову просяць праверыць на дыскрэдытацыю арміі праз допіс, якім яна падтрымала свайго мужа Максіма Галкіна, якога раней прызналі ў Расіі «замежным агентам».

20.09.2022 / 15:42

Па даных тэлеграм-канала «Осторожно, новости», у паліцыю звярнулася жыхарка Падмаскоўя. У звароце яна напісала, што спявачка абражае расійскую армію, таму жанчына просіць праверыць артыстку на прадмет супрацьпраўнай дзейнасці, якая атрымлівае «замежную падтрымку».

А таксама яна просіць праверыць Пугачову на публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання УС РФ.

У Крамлі раней заявілі, што не будуць каментаваць просьбу Пугачовай прызнаць яе «замежнай агенткай» і накіравалі журналістаў з гэтым пытаннем у Мінюст.

«Нашы хлопцы гінуць за ілюзорныя мэты». Ала Пугачова папрасіла залічыць яе ў іншаагенты

Nashaniva.com