Ціханоўская прыбыла ў Нью-Ёрк на Генасамблею ААН

Святлана Ціханоўская прыбыла ў штаб-кватэру ААН ў Нью-Ёрку, дзе на гэтым тыдні адбываецца сесія Генасамблеі арганізацыі.

19.09.2022 / 09:40

Візіт Святланы Ціханоўскай у ААН дасць магчымасць сустрэцца з сусветнымі лідарамі і даць ім рэальную карціну таго, што адбываецца ў Беларусі, паведамляе яе прэс-служба.

Раней паведамлялася, што Святлана Ціханоўская плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэч, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША, спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека ды іншымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі.

Nashaniva.com