Краіны Балтыі і Польшча закрылі ўезд для расіян з турыстычнымі візамі

Эстонія, Латвія, Літва і Польшча закрылі з 19 верасня ўезд для грамадзян Расіі з турыстычнымі візамі, у тым ліку і з шэнгенскімі, выдадзенымі трэцімі дзяржавамі, у тым ліку для тых, хто ўязджае з тэрыторыі Беларусі.

19.09.2022 / 08:58

Цяпер расіяне па сушы могуць перасекчы мяжу з ЕС толькі ў Фінляндыі.

Згодна з прынятымі абмежаваннямі, з 19 верасня расіяне не змогуць уехаць на тэрыторыю балтыйскіх краін і Польшчы з боку Расіі і Беларусі, калі мэтай іх паездак з'яўляецца турызм, бізнэс, спорт або культура.

Выключэнні складаюць вадзіцелі грузавікоў і дыпламаты. Таксама магчымасць уезду захоўваецца для грамадзян РФ, якія перасякаюць мяжу па гуманітарных прычынах.

Варта адзначыць, што дзяржаўныя прапагандысцкія рэсурсы памылкова пішуць, што забарона на ўезд тычыцца і беларускіх грамадзян. Гэта не так.

Nashaniva.com