Затрымалі гомельскага бізнэсоўцу. Вінавацяць у абразе суддзі

Затрыманне адбылося днямі.

16.09.2022 / 19:18

Мужчыну клічуць Аляксандр Скатарэнка, ён з Гомеля, яму 45 гадоў. Там ён вядзе сямейны бізнэс — вытворчасць і продаж вырабаў з меху і скуры. Іх сям'і належыць сетка крамаў Arcric Fox у Гомелі і Брэсце. 

Вядома, што Аляксандр у гэтым бізнэсе больш за 20 гадоў, а нядаўна адкрыў фірму па той жа тэме ў Расіі.

Адна з крамаў у Гомелі. Фота: сацсеткі

Сілавікі паведамляюць, што супраць Аляксандра заведзеныя дзве крымінальныя справы — па арт. 391 (абраза суддзі) і арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы) КК РБ. 

Nashaniva.com