Адзін з банкаў будзе браць камісію ў 300 рублёў з нерэзідэнтаў за адкрыццё рахунка

Банк «БелВЭБ» змяніў плату за адкрыццё рахункаў у беларускіх рублях і замежнай валюце нерэзідэнтамі.

16.09.2022 / 09:27

З 15 верасня плата за адкрыццё рахунку для замежнікаў складзе 300 рублёў за кожны.

Пры гэтым, згодна з тарыфамі, адкрыццё бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку нерэзідэнтамі ў рамках «зарплатных праектаў» застаецца бясплатным.

Nashaniva.com