Apple за дзень страціла $154 мільярды капіталізацыі, Microsoft — $109 мільярдаў

Шэсць найбуйнейшых тэхналагічных кампаній ЗША страцілі больш за $500 мільярдаў рынкавага кошту на фоне публікацыі Міністэрствам працы ЗША новых паказчыкаў інфляцыі.

14.09.2022 / 14:37

Найбольшыя страты панеслі:

— Apple — $154 млрд
— Microsoft — $109 млрд
— Google Alphabet— $85 млрд
— Amazon — $98 млрд
— Meta— $43 млрд
— Nvidia— $34 млрд

Мінпрацы ЗША ў аўторак паведаміла, што спажывецкія цэны ў краіне выраслі па выніках жніўня на 8,3% у гадавым выражэнні. Месяцам раней гэты паказчык склаў 8,5%. Эксперты чакалі нашмат больш значнага запаволення тэмпаў інфляцыі.

Nashaniva.com