Вольга Барабаншчыкава пахваліла гумар Максіма Знака

Экс-тэнісістцы па душы прыйшлася цытата з «Неверагодных лістоў» асуджанага на 10 гадоў калоніі Максіма Знака, якімі дзеляцца родныя ў сацсетках

14.09.2022 / 08:24

«Гэтых еўрапейцаў, падобна, так проста не ўзяць — эканомныя. А то распавядаюць жахі пра тое, што іх чакае зімой. Мяне нават адзін хлопец спытаў, які вучыць тут англійскую: «А навошта мы вучым англійскую, яны ж зімой замерзнуць?». А я кажу: «Нічога, будзеш ведаць мёртвую мову, кшталту латыні або старажытнагрэчаскай», — напісаў Максім у адным са сваіх лістоў.

«Пачуццё гумару ў Максіма Знака проста выдатнае», — пракаментавала Вольга Барабаншчыкава.

Nashaniva.com